753просмотров
77.5%от подписчиков
4 февраля 2026 г.
📷 ФотоScore: 828
Станіслаў Бараньчак — адзін з галоўных паэтаў «Новай хвалі», дысідэнт, літаратуразнаўца і перакладчык. Як кажа перакладчыца паэта Ліза Херэш: "Мова Бараньчака, часам гнуткая, часам адназначная і строгая, тут не з’яўляецца інструментам. Яна — аб’ект вывучэння і ўважлівага разгляду. Бараньчак не давярае словам, але яшчэ менш ён давярае сацыяльным і палітычным сітуацыям, якія сціраюць сэнс слоў". Гэтыя словы Гэтыя словы з трыбун і гасцёўняў,
гэтыя, ушытыя тоўстай ніткай голасу
ў блакітны мех для гарнітура, і
гэныя, распранутыя дагала з ціку
перад асабістай знявагай вобшуку;
гэтыя, вывучаныя ад занадта частага паўтарэння, і гэныя,
што з цяжкасцю прыпамінаюцца на занадта рэдкіх
спатканнях; гэтыя словы, якія лёгка
працэджваюцца скрозь фільтр мікрафона,
і гэныя, якiя мусяць прабіцца праз краты,
са значна большай цяжкасцю;
гэтыя, што прамаўляюцца з нахабнай бессаромнасцю, і гэныя,
што замоўчваюцца з сарамлівага страху перад вухам
вартаўніка; гэтыя, што кажуць проста
ў сухое вакно камеры, і гэныя, якія кажу,
апускаючы вочы, бо цяжка зносіць жаночыя слёзы:
гэтыя словы, якія перарываюцца на паседжаннях,
бурнымі, працяглымі авацыямі,
i гэныя, што перапыняюцца ў залях
для спатканняў умяшаннем пільнага гадзінніка; гэтыя словы,
гэтыя словы зноў занадта доўгіх і занадта кароткіх размоў яны — я ведаю, што гэта дзіўна, — словы
адной і той жа мовы.