316просмотров
15 августа 2025 г.
📷 ФотоScore: 348
Сёння ў Гомелі адбыўся чарговы несправядлівы судовы працэс па палітычна матываванай справе. Пад ударам апынуўся наш калега — адвакат Сяргей Хлыстоў, чалец Гомельскай абласной калегіі адвакатаў. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361). Дакладны прысуд застаецца невядомым, што яшчэ раз падкрэслівае закрытасць і непразрыстасць гэтых «судовых» працэсаў. Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека рашуча асуджае пераслед адвакатаў за выкананне іх прафесійных абавязкаў і выкарыстанне крымінальнага заканадаўства як інструмента палітычнага ціску. Мы патрабуем неадкладнага спынення крымінальнага пераследу адваката Сяргея Хлыстова.
316
просмотров
772
символов
Нет
эмодзи
Да
медиа

Другие посты @by_HRL

Все посты канала →
Сёння ў Гомелі адбыўся чарговы несправядлівы судовы працэс п — @by_HRL | PostSniper