483просмотров
20 июня 2025 г.
stats📷 ФотоScore: 531
20 чэрвеня 2025 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні адбылася Пятая навукова-практычная канферэнцыя пад назвай "Рух адвакатаў правоў чалавека і Канвенцыя аб абароне прафесіі адваката: тэарэтычныя аспекты, лепшыя практыкі і новыя выклікі". Гэтае важнае міжнароднае мерапрыемства, арганізаванае Цэнтрам канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ ў супрацоўніцтве з Партнёрствам выпускнікоў і экспертаў ILIA, сабрала выкладчыкаў, даследчыкаў, студэнтаў, адвакатаў і праваабаронцаў для абмеркавання аднаго з найважнейшых дакументаў апошняга часу — Канвенцыі Савета Еўропы аб абароне прафесіі адваката. Канвенцыя — гэта першы міжнародны акт, які накіраваны на абарону прафесіі адвакатаў. Дакумент адкрыты для падпісання краінамі 13 траўня 2025 года.
Беларускія юрысты, у тым ліку сяброўкі і сябры БААПЧ, актыўна ўдзельнічалі ў фарміраванні канцэпцый і падыходаў, якія ляглі ў аснову Канвенцыі, і ўнеслі значны ўклад у яе распрацоўку.
Канферэнцыя стала пляцоўкай для падвядзення вынікаў працы адвакатаў правоў чалавека, абмену ведамі аб міжнародных стандартах і кансалідацыі намаганняў па іх прасоўванні і ўкараненні ў заканадаўства розных краін.