358просмотров
22 января 2025 г.
stats📷 ФотоScore: 394
Сёння, 22 студзеня 2025 года, Еўрапейская асацыяцыя юрыстаў за дэмакратыю і правы чалавека ва ўсім свеце ладзіла прэс-канферэнцыю з нагоды Міжнароднага дня адваката пад пагрозай. У прэс-канферэнцыі бралі ўдзел Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў, Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама нашыя калегі з іншых арганізацый. На прэс-канферэнцыі была прадстаўлена справаздача Кааліцыі па правядзенні Міжнароднага дня адваката пад пагрозай. У дадзенай справаздачы адзначана, што прававая база і практыка, якія існуюць зараз у Беларусі, парушаюць правы адвакатаў, празмерна абмяжоўваюць іх свабоду выказвання меркавання і караюць адвакатаў за ўдзел у законнай дзейнасці. Існуе вострая неабходнасць у правядзенні рэформ і строгім захаванні прававых прынцыпаў, якія абараняюць незалежнасць і прафесійную дзейнасць адвакатаў, для аднаўлення сумленнасці і справядлівасці ў прававой сістэме Беларусі. https://eldh.eu/2025/01/international-day-of-the-endangered-lawyer-24-january-2025-in-solidarity-with-endangered-lawyers-in-belarus/