319просмотров
23 января 2025 г.
statsScore: 351
Сёння, 23 студзеня 2025 года, Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Маргарэт Сатэртуэйт і Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс зрабілі сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня юрыста, які знаходзіцца пад пагрозай. "Адвакаты ў Беларусі сутыкаюцца з сур'ёзным пагрозамі сваёй бяспецы і прафесійнай незалежнасці, паколькі яны працуюць у прававой сістэме, якая знаходзіцца пад амаль поўным кантролем дзяржавы", - заявілі эксперты. "Праз абмежавальнае заканадаўства, пазбаўленне незалежнасці, неабходнай для эфектыўнай працы адвакацкіх аб'яднанняў, і прамых пераследаў урад Беларусі сістэматычна падрывае здольнасць адвакатаў выконваць сваю найважнейшую ролю ў абароне правоў чалавека і падтрыманні вяршэнства закона, а таксама падвяргае іх асабістай рызыцы. Многія адвакаты былі пазбаўленыя адвакацкай ліцэнзіі, заключаныя ў турму або адпраўленыя ў выгнанне проста за тое, што выконвалі сваю працу". Поўны тэкст заявы можна знайсці па спасылцы https://www.ohchr.org/sites/default/files/documents/issues/ijudiciary/statements/stm-in-ru-belarus-del-2025.docx.
319
просмотров
1161
символов
Нет
эмодзи
Нет
медиа

Другие посты @by_HRL

Все посты канала →
Сёння, 23 студзеня 2025 года, Спецыяльны дакладчык ААН па пы — @by_HRL | PostSniper