🇺🇦МаЎра Live🇺🇦
@mavralive18 подп.
40просмотров
4 апреля 2024 г.
Score: 44
❗️ Праект юрыдычнай дапамогі «Юрыст на сувязі». ТОП-3 пытанні 1️⃣Па якіх пытаннях кансультуюць нашы спецыялісты? • Працоўнае права • Адміністрацыйнае права • Грамадзянскае права • Жыллёвае права • Гаспадарчае права • Права сацыяльнага забеспячэння • Крымінальнае права • Іншыя галіны беларускага права, дзе патрэбна дапамога юрыста 2️⃣Хто можа атрымаць дапамогу? У межах праекту мы аказваем юрыдычную падтрымку сваякам палітвязняў і беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій і знаходзяцца ўнутры краіны ці былі вымушаныя яе пакінуць, а таксама недзяржаўным арганізацыям па пытаннях дзейнасці ў Беларусі. 3️⃣Як адбываецца працэс працы? Спецыялісты працуюць у рэжыме тэкставых зносін праз Telegram-бот з 10:00 да 19:00 па Менскім часе ў працоўныя дні. Праз бот вы атрымаеце першасную кансультацыю, а таксама пры неабходнасці вам дапамогуць падрыхтаваць неабходныя дакументы (заявы, скаргі і г.д.) для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Калі вам патрэбна прававая кансультацыя, падказка ці нават суправаджэнне, выйдзіце на сувязь з намі праз @stranafundyd_YD_bot у Telegram. Спецыялісты распрацуюць інструкцыю па абароне вашых правоў у кожным канкрэтным выпадку і пастараюцца дапамагчы, калі гэта магчыма зрабіць здаля.
40
просмотров
1222
символов
Нет
эмодзи
Нет
медиа

Другие посты @mavralive

Все посты канала →
❗️ Праект юрыдычнай дапамогі «Юрыст на сувязі». ТОП-3 пытанн — @mavralive | PostSniper