29просмотров
12 февраля 2024 г.
📷 ФотоScore: 32
✊🏻Фонд «Краіна для Жыцця» далучаецца да праваабарончых арганізацый Мы, каманда Фонду, падпісваем «Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі», прымаючы на сябе абавязкі прыкладаць усе намаганні для падтрымкі і абароны інтарэсаў людзей, якія падвяргаюцца ціску і пагрозам. «Наш Фонд заўсёды прытрымліваўся і прытрымліваецца пастулатаў і стандартаў правоў чалавека, і мы не па чутках ведаем, як гэтыя пастулаты разбіваюцца аб рэаліі жыцця пры існым у Беларусі рэжыме. Таму, мы не пакінем нашу дзейнасць, пакуль на волю не выйдзе апошні палітвязень і пакуль не надыдзе той дзень, калі правы чалавека будуць выконвацца ў Беларусі», – Вольга Зазулінская, кіраўніца Фонду. «Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў» – гэта збор прафесійных і этычных правілаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцаў і іх прафесійнай дзейнасці. З імі можна азнаёміцца на сайце Беларускага Дому правоў чалавека. На сённяшні дзень гэты дакумент падпісалі 46 беларускіх арганізацыяў.