199просмотров
30 октября 2023 г.
Score: 219
Сваіх сьвятаў у беларусаў ня шмат. Большасць з тых, што ўсё ж такі ёсць, то рэлігійныя, праваслаўныя, якія прыйшлі на змену паганскім: Янаў Дзень, Раство, Вялікдзень. Та тыя, што пра барацьбу з маскалямі: Дзень Вайсковай Славы, калі разбілі іх пад Воршай; Дзень Герояў, калі сабраліся пад слуцкам, каб бараніць ад йіх свой край; Дзень Незалежнасці, калі атрымалі прызрачную свабоду ад йіх жа. Праўда ёсць яшчэ культурныя традыцыі падобныя да сьвят, нашыя старажытныя фэсты: Купалле, перад Янавым Днём, калі моладзь збіраецца, каб папляскацца, пашукаць так званую "папараць кветку", ды рабіць яўчэ шмат чаго цікавага; Каляды, якія ладзяць пару тыдняў: ходзяць па хатах, спяваюць песні, нажаль ня часта сёння то робіцца; ня хочу ўспамінаць лукашысцкія мерапрыемствы, таму што яны мне абрыдлыя; магчыма калісці мы пачнем ладзіць свой рыцарскі фэст у гонар перамогі пад Грунвальдам над крыжакамі: запросім немцаў з йіх півам та Скутарам й наваляем мячамі па латах, як калісці дзяды рабілі. А магчыма такія рыцарскія фэсты і так праводзяцца. Быў калісьці, дзе рыцары сапраўды біліся ў латах са зброяй, не памятаю, ці было то прысвечана да некай даты, ці не. Даволі шмат у нас памятных дат, не сьвятаў, таму што яны аб трагэдыі, аб смерці.
Такія ўспаміны гэта: чарнобыльскі шлях, дзе ўспамінаюць катастрофу, што пераўтварыла 20 адсодкаў Беларусі ў радыаактыўны запаведнік; дзяды, калі ўспамінаюць памерлых, таму што беларусы паважаюць сваіх продкаў, свае карані; курапаты - дань скорбі ахвярам сталінскіх репресій: ніхто не забыт, нішто не забыта; ноч растраляных паэтаў, калі ў 37м, за адну ноч, было забіта каля 100 дзеячаў беларускай культуры, ачародны раз маскалямі была знішчана нашая эліта. Нажаль і нашыя землякі прыклалі да гэтага руку: у кгб, у "амерыканцы", у ноч на 30 кастрычніка, роўна 86 год таму адбылася гэтая жудасная падзея: у беларускім сьвеце, святла стала трохі меньш. Каб аддаць дань памяці без віны забітым, я прачытаю верш нашага беларускага пісьменніка, вечная памяць, Алеся Дудара "Кастусь Каліноўскі": Беларусі паўстаўшай
слава,
Беларусі - ў пояс паклоны.
Хай мінулае цемра заслала - а змагання не забыць
ніколі. Эх Кастусь... Балоты
памераў,
а ў лясах,
як у бацькавай хаце.
Беларусь табе паверыла - за табою пайшла
змагацца.
Беларусь - не царам маскоўскім.
Беларусь - не варшаўскім панам! Зазвінелі ў лесе бярозкі,
Дуб стары галаву падняў.
Забуяніла ў полі рэхам:
- За мужыцкую праўду ў бой!..
Не Ілля па хмарах праехаў,
не Пятро зазваніў булавой... А пасля астарожныя краты...
Што з таго, што жыцця не
стане.
Твае слёзы важаць на
караты:
- Залілі, загасілі паўстанне... Скалыхнуўся натоўп на Лукішках:
- на Беларусі няма
шляхты!..
Можа, кат успомніў за кілішкам,
як памёр мяцежнік
пракляты. Маліцца не наша
справа.
Кастуся мы папросту ўспомнім:
Беларусі паўстаўшай - слава,
Беларусі - ў пояс паклоны. І нажаль сёння зноў рэпрэсіі, зноў вайна - забіраюць лепшых сыноў беларускай зямлі - беларускую эліту. Як пеў Лявон Артуравіч: "Краіна крывавых дажджоў, збірае свой ураджай"... І каб спыніць гэтае кола няшчасцяў й пакутаў нашага народа нам патрэбна змагацца як ніколі раней. Трэба разарваць гэты ланцуг, каб стаць сапраўды вольнымі, мы павінны перамагчы, каб пачаць будаваць сьветлую будучыню нашай Беларусі на сваёй сьветлай зямлі!
Жыве Беларусь! Текст ад нашага суседа. Арфаграфія і пунктуацыя захаваны.