846просмотров
3 февраля 2025 г.
📷 ФотоScore: 931
Часам самы магутны пратэст – гэта цішыня. Ці можна назваць выбарам тое, дзе вынік даўно прадвызначаны? Мы не пайшлі на гэтыя "выбары" і вось чаму: Калі сістэма пабудавана на хлусні і злачынствах, гульня па яе правілах становіцца саўдзелам у гэтых злачынствах. Мы ўсе выдатна ведаем, што бюлетэні будуць падтасаваны, пратаколы — перапісаны, а галасы — скрадзены. Усё гэта мы бачылі ў 2020-м годзе, калі сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, каб сказаць «не» фальсіфікацыям. Мы бачылі, як іх сустрэлі дубінкамі, турмамі і света-выбуховымі гранатамі. Мы памятаем, як наша краіна стала полем бітвы за праўду. Ісці на “выбары" 2025 - значыць гуляць па правілах, якія напісаны не для нас. Гэта значыць прызнаць, што ў нас нібыта ёсць выбар, калі яго няма. Гэта значыць даць сістэме тое, чаго яна так прагне: бачнасць легітымнасьці. Але цяпер бачна, што беларусы не пажадалі быць часткай гэтага спектаклю! Мы не пайшлі галасаваць, каб не даць рэжыму ніводнага дадатковага шанцу прадставіць свае фальсіфікацыі як волю народа. Мы паказалі, што наш выбар - гэта не выбар паміж дрэнным і горшым, а адмова ўдзельнічаць у фарсе. Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі віншаванне ўсім студзеньскім палітвязням! Пакуль усе не будуць вольныя! Жыве Беларусь🤍❤🤍
846
просмотров
1239
символов
Да
эмодзи
Да
медиа

Другие посты @spb_belarus

Все посты канала →
Часам самы магутны пратэст – гэта цішыня. Ці можна назваць в — @spb_belarus | PostSniper