260просмотров
21.0%от подписчиков
13 марта 2026 г.
📷 ФотоScore: 286
Зноў трошкі мовы прынесла вам. Спадзяюся, што гэта цікава. Кожны дзень стае больш цяжка знаходзіць час на тое, каб займацца сабой і сваёй творчасцю. Але я веру, што гэта толькі такі перыяд. Але сёння хочацца пагаварыць аб творчай думке. Як да вас прыходзяць новыя ідэі, сюжэты? Я, часцей за ўсё, бачу іх у снах. Але бываюць моманты, калі пасярод дня раптоўна мозг нібы выключаецца, усё навокал знікае і перад вачыма я бачу не словы. Бачу колеры, аблічча, чую галасы. Гэта, напэўна, мае любімыя моманты. Дарэчы, ведаеце розніцу паміж словамі "любоў" і "каханне"? У беларускай мове "кахаюць" людзей, а вось кніга, або іншая рэч можа быць толькі "любімай". Дык вось... Сумна вельмі, што часу на творчасць усё менш. Здаецца, нібы мяне катуюць. Ужо сёння я паставіла перад сабой мэту. Пісаць кожны дзень. Нават калі гэта будзе адно слова. Але абавязкова кожны дзень. Я адчуваю, што гэта адна з галоўных рэчаў у маім жыцці. Але ўзнікла запытанне. Пісаць водгукі на кнігі і паказваць сваю творчасць тут, або завесці іншы канал, куды перанесці сваё для тых, каму гэта сапраўды цікава. Як вам здаецца лепш зрабіць? Цікава вам чытаць пасты на мове? Разумееце? Рабіць больш размоў на маёй роднай мове? І апошняя. Мае дарагія, як вашы справы? Як вы сабе адчуваеце? Над чым зараз працуеце, або што чытаеце? #КонтурЖизни