Ч
ЧитайОбсуждай | ЧО!
@ReadReason1.2K подп.
257просмотров
20.7%от подписчиков
11 марта 2026 г.
📷 ФотоScore: 283
🍁🍁 І галоўнае слова — каханне! Мне вельмі сумна ад таго, што родная мова памірае. Яе забываюць, ігнаруюць і намагаюцца знішчыць. Некаторыя лічаць яе непрыгожай, старой або ўвогуле ўжо не існуючай. Але яна жыва. І будзе жыць пакуль не знікне апошні, хто яе разумее і памятае. Ці ёсць сярод вас Беларусы? Размаўляеце па-беларуску? Гэта прыгожая, меладычная мова, якая дасталася нам ад продкаў. У кожнай частцы Беларусі ёсць свой унікальны дыялект. Апошнія гады я мару пачаць размаўляць па-беларуску. Некалькі разоў нават пачынала. Але кожны раз даводзілася вяртацца да рускай мовы. І ўсё ж такі я не здаюся. Бо кожны раз, калі чую беларускую мову — у песні, у выпадковай размове ў краме, у старой кнізе — унутры нешта адгукаецца. Нібыта нехта ціхенька кажа: “Гэта тваё. Не пакідай.” Мне хочацца вярнуць мову ў сваё жыццё не праз прымус, а праз любоў. Каб яна стала неад'емнай часткай жыцця, як біццё сэрца. Каб не было сорамна за акцэнт, за памылкі, за тое, што не ўсё памятаю. Бо мова не пра ідэальнасць. Мова — пра жывое. І я ведаю: пакуль ёсць хоць адзін чалавек, які спрабуе, які не баіцца пачаць, — мова жыве.  Можа, мы і не выраслі ў ёй. Можа, нас не вучылі любіць яе. Але мы можам навучыцца цяпер. Дарослымі. Свядомымі. Сваімі. І калі вы таксама размаўляеце па-беларуску — ці толькі марыце пачаць, як і я — напішыце. Хачу ведаць, што мы не адны. Хачу бачыць тых, хто яшчэ трымае агеньчык, каб ён не згас. #КонтурЖизни
257
просмотров
1443
символов
Нет
эмодзи
Да
медиа

Другие посты @ReadReason

Все посты канала →
🍁🍁 І галоўнае слова — каханне! Мне вельмі сумна ад таго, ш — @ReadReason | PostSniper