194просмотров
18.3%от подписчиков
27 марта 2026 г.
Score: 213
Рыхтуемся да Вербнай нядзелі разам з майстрамі раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры! 🌿✨ Зусім хутка вернікі адзначаць Вялікдзень, а яму папярэднічае не менш важнае і прыгожае свята — Вербная нядзеля. У гэтым годзе католікі святкуюць яе ўжо 29 сакавіка, а праваслаўныя — 5 красавіка. У гэты дзень прынята асвячаць у храмах галінкі вярбы, якія потым захоўваюць у доме як сімвал дабрабыту і аховы. 🏠🤍 Дзе набыць арыгінальныя вербачкі? 🌿 Запрашаем завітаць у Ашмянскі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры! Нашы майстры стварылі сапраўдныя творы мастацтва, якія стануць цудоўным упрыгожваннем вашага дома. 💰 Кошт: прыкладна 5–8 рублёў.
📍 Адрас: г. Ашмяны, вул. Савецкая, д. 83.
📞 Тэлефон: 8 (01593) 2-17-33.
⏰ Час працы: з 08:00 да 17:00 (перапынак з 13:00 да 14:00).
🚫 Без выхадных! Падрыхтуйцеся да свята загадзя і падтрымайце нашых мясцовых майстроў! 🌾 Фотазамалёўкі ад @visit_oshmyany #ашмяны #ошмяны #ашмянскіраён #ашмяншчына #вербнаянядзеля #вялікдзень