62просмотров
89.9%от подписчиков
22 мая 2025 г.
📷 ФотоScore: 68
Акцыя салідарнасці з палітвязьнямі Беларусі прайшла ў Беластоку. На акцыі было каля 50 актывістаў, сярод якіх былі былыя палітвязні, грамадскія актывісты, што вымушана пакінулі Беларусь пасля выбараў 2020 года, а таксама беларусы, што пакаленнямі жывуць у Беластоку: Мы сабраліся, бо памятаем. Памятаем Вітольда Ашурка. Памятаем тых, хто сёння за кратамі. Памятаем, што за праўду і сумленне ў Беларусі па-ранейшаму садзяць, катуюць, забіваюць. Салідарнасць жыве. Памяць трывае. І воля абавязкова пераможа!