Ш
Шуфлядка Писателя
@shuflyadkapisatelya2.0K подп.
3.6Kпросмотров
27 марта 2026 г.
📷 ФотоScore: 4.0K
🌿 Лекцыя-прэзентацыя «(Ня)бачная Беларусь» у SKYLINE Cinema 18 красавіка ў 17:00 ТРЦ Galileo ператворыцца ў свет беларускіх легенд, духаў і старажытных паданняў. Доўгачаканая навінка на беларускай мове ад супольнасці «Шуфлядка пісьменніка» пры падтрымцы выдавецтва OZ, 21 век запрашае ў падарожжа па містычнай Беларусі — там, дзе няма сцежак на мапах. Вас чакаюць 9 апавяданняў — 9 маршрутаў: ад ціхіх Браслаўскіх азёраў да старажытных вуліц Гродна, ад змрочных лясоў і забытых палацаў да ўтульных гарадскіх корчмаў. Героі — ведзьмакі і траўнікі, русалкі і ваўкалакі, дабрахожыя і летавіцы — правядуць вас праз свет, дзе нараджаюцца новыя легенды. У праграме вечара: ▪️пагружэнне ў атмасферу міфаў і фальклору ▪️знаёмства з аўтарамі зборніка ▪️утульны вечар у кінатэатры 📚 Таксама будзе арганізаваны выязны гандаль ад OZ — вы зможаце набыць кнігу на месцы. ✏️ Лектары: Ануша Захарэвіч, Анастасія Гарашук, Алег Савошчык, Алена Мароз, Вольга Лялюга, Дыяна Ніксан, Ганна Аскельд, Яніна Корбут, Анастасія Івалга ⏱Таймінг: 17:00 – збор гасцей 17:30 – лекцыя і падарожжа 19:00 – перапынак 19:10 – аўтограф-сесія Квіткі ад 25 BYN Ці гатовыя вы ступіць на першую сцежку? Чакаем вас у SKYLINE Cinema!
3.6K
просмотров
1201
символов
Нет
эмодзи
Да
медиа

Другие посты @shuflyadkapisatelya

Все посты канала →
🌿 Лекцыя-прэзентацыя «(Ня)бачная Беларусь» у SKYLINE Cinema — @shuflyadkapisatelya | PostSniper