3.0Kпросмотров
12 декабря 2024 г.
questionScore: 3.3K
«Нам не перадаюць дакументаў, каб мы маглі зрабіць аўдыт. Што людзі хаваюць?» «НН»: Чым цяпер займаюцца «Ваніш» і «Мікола»? ПШ: Дакладна не ведаю. Нехта з іх ужо пакінуў вайсковую часць, нехта — у працэсе гэтага. «НН»: То-бок не падтрымліваеце з імі кантакт? ПШ: Як вы сабе гэта ўяўляеце? Мы ж жадаем, каб у полк вярнулася празрыстасць і справаздачнасць. Уся дапамога палку ад беларусаў, дыяспар ішла праз фонд палка, і нам не перадалі ніякіх дакументаў, каб мы маглі зрабіць аўдыт. Што людзі хаваюць? Магчыма, усё гэта склалася з некалькіх кампанентаў, у тым ліку з-за асаблівасцяў характараў гэтых людзей. Але я думаю, людзі таксама баяцца, што вылезуць непрыемныя для іх факты пра тое, як былі выкарыстаныя сродкі фонду і яго маёмасць. «НН»: Як атрымалася, што частка сацсетак беларускага падраздзялення засталася ў жонкі «Ваніша»? І ў выніку ад імя палка цяпер публікуюць паралельна розныя заявы. ПШ: У былой адміністрацыйна-тылавой групы — калі дакладней, у жонкі «Ваніша» — засталіся ўсе нашы былыя сацсеткі, акрамя суполкі ў фэйсбуку. Яна была іх адміністратаркай, і ў прававым полі Украіны мы не можам іх атрымаць назад, мы былі вымушаныя стварыць новыя старонкі. У нас таксама атрымалася вярнуць сабе першы сайт палка — kalinouski.org. Яшчэ стварылі новы канал на ютубе, і ўладальнікі старога канала адразу пачалі нам ладзіць перашкоды, каб новы канал заблакавалі. Хлопцы з прэс-службы, якія з самага пачатку былі на перадавой і рабілі відэарэпартажы і фільмы, цяпер працуюць з намі ў нашым прэс-цэнтры. Але ўсё тое, што яны здымалі, засталося на старым ютуб-канале. За апошнія месяцы там не з’явілася нічога новага, бо ў іх няма каму гэтым займацца. https://nashaniva.com/356674