32просмотров
1.0%от подписчиков
30 марта 2026 г.
📷 ФотоScore: 35
Мерапрыемства, прысвечаныя “Гуканню вясны”, прайшлі ў дзіцячым садзе №32 г.Ліды ў народным стыле, ярка і весела. Дзеці падрыхтаваліся да святкавання: апрануліся ў нацыянальнае адзенне, вырабілі рознакаляровых птушачак і ўпрыгожылі імі галінкі дрэў. З народнымі гульнямі і спевамі гукалі вясну, каб яна ў дарозе не бавілася, а спяшалася да нас. Выпечаныя жаваранкі з цеста ў дзень свята зрабілі забаву смачнай і запамінальнай.