1.5Kпросмотров
29 декабря 2025 г.
📷 ФотоScore: 1.6K
Вынікі галасавання за любімы сінгл і альбом 2025 Кожны год мы просім вас – аўдыторыю КЛІК – абіраць сінгл і альбом года. І кожны раз бачым 6 яскравых, разнастайных і якасных рэлізаў у фінале. Гэты топ – не выстаўленне адзнак, а магчымасць выказаць любоў рэлізам, якія былі з намі гэты год. Першае месца за альбом года забралі клуб любителей музыки за «Улицу Мира». І мы не дарма чакалі гэты альбом – ім хочацца дыхаць, як свежым паветрам. Другое месца ў альбома «Кармічны сон» ад Nevika. Поп музыка павінна быць папулярнай, і ў беларускай індустрыі дакладна ёсць свае прыклады. На трэцім месцы СОЮЗ з альбомам «КROK». Гэта нібы музыка з душой і розумам, якая ўмяшчае ў сабе весь свет, але для Беларусі месца заўседы трошачкі больш. За першае месца ў намінацыі «сінгл года» шла дынамічная барацьба. Але ў апошні момант першае месца забралі «Хаванкі» – лайтовы, nadzeyea, Андрей Курс. На другім месцы – «Гроза» ад Stekloboyz. І для нас гэта яркая гісторыя пра тое, як важна збіраць вакол сабе падтрымліваючае кам’юніці. Гэтыя артысты/кі не проста робяць музыку для стрымінгаў – яны аб’ядноўваюць, надыхаюць і таму ззяюць яшчэ больш прыкметна. І трэцяе месца за сінгл «Вочы» атрымлівае SAMOTA і Eksmonov. І гэта значыць, што мы гатовыя да свежых музычных эксперыментаў, чакаем іх і заслужана выводзім у топы. Гэты год адметны самай вялікай колькасцю ўдзельнікаў/ц апытанкі. Дзякуй, што ўсе мы расцем, а разам з гэтым расце і цікавасць да беларускай музыкі.