⚖️ Fair Play по жизни
@fairplay0074256 подп.
143просмотров
55.9%от подписчиков
17 января 2026 г.
📷 ФотоScore: 157
🥈Беларус заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы па бразільскім джыу-джытсу Тысячы спартоўцаў, дзясяткі краінаў, паядынкі ідуць адначасова на дзясятках татамі. Гэта чэмпіянат Еўропы па джыу-джытсу паводле версіі IBJJF, які праходзіць у сталіцы Партугаліі – Лісабоне. Легендарная для гэтага віду спорту арэна Pavilhão Multiusos de Odivelas – месца, якое ўжо шмат гадоў прымае еўрапейскі чэмпіянат IBJJF. І сярод усёй гэтай прыгажосці – наш беларус, чэмпіён свету і Еўропы, уладальнік Кубка свету па самба Сцяпан Папоў, які ў 2020 годзе падтрымаў беларускі народ і застаецца верным гэтай пазіцыі. Сцяпан выходзіць на татамі, выйграе тры двубоі ды саступае толькі ў фінале. З першай спробы ён робіць тое, пра што некаторыя могуць толькі марыць, – заваёўвае срэбра чэмпіянату Еўропы. Але Сцяпан максімаліст, і адразу пасля паядынкаў ён заяўляе: «Першы чэмпіянат Еўропы завершаны. Скажу шчыра, я даўно так не стамляўся – біцэпсы проста ў хлам. Не атрымалася выйграць з першай спробы». Пасля Папоў скажа: «Вялікі дзякуй усім, хто дапамог мне дабрацца сюды і падрыхтавацца. Гэта быў наш шлях. Гэта была наша праца».
143
просмотров
1108
символов
Да
эмодзи
Да
медиа

Другие посты @fairplay0074

Все посты канала →
🥈Беларус заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы па бразільскі — @fairplay0074 | PostSniper