B
BGmedia: новости — 2026
@BGazeta845 подп.
105просмотров
12.4%от подписчиков
29 марта 2026 г.
stats📷 ФотоScore: 116
✝29 сакавіка 1819 года памёр уніяцкі архірэй, ураджэнец Брэстчыны, васіліянін, адзін з духоўных дзеячаў канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя, дапаможны епіскап кіеўскі (1792–1798) і брэсцкі (1798–1802) — Адрыян Бутрымовіч (у свеце — Антоній). Нарадзіўся 13 чэрвеня 1750 года. Паходзіў з 🏹 пінскай шляхецкай сям’і. Паводле даследчыцы Дороты Вереды, вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. 8 лютага 1792 года быў прызначаны памочнікам кіеўскага мітрапаліта, а 22 красавіка адбыўся яго біскупскі чын у васіліянскай царкве ў Варшаве. У 1794 годзе Бутрымовіч узгадваецца як прыёр Барунскага манастыра. Праз год, паводле ўказу расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ, яго выправілі на пенсію разам з іншымі ўніяцкімі іерархамі. У 1798 годзе, калі імператарам Паўлам І была адноўлена Брэсцкая епархія, ён стаў яе суфраган. Паводле звестак Кастуся Тышкевіча, апошнія гады жыцця правёў у Лагойскім васіліянскім манастыры.
105
просмотров
906
символов
Нет
эмодзи
Да
медиа

Другие посты @BGazeta

Все посты канала →
✝29 сакавіка 1819 года памёр уніяцкі архірэй, ураджэнец Брэс — @BGazeta | PostSniper