99просмотров
11.7%от подписчиков
29 марта 2026 г.
stats📷 ФотоScore: 109
🖋29 сакавіка 2011 года не стала беларускага паэта і ўраджэнец Брэстчыны — Ігар Лагвіновіч. Нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за некалькі кіламетраў ад Малькавіч (сёння 🐧 Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Ён паходзіў з сялянскай сям’і. У 17 гадоў паехаў на Данбас, дзе звязаў сваё жыццё з шахцёрскай працай. У 1959 годзе скончыў горнапрамысловае вучылішча ў Новым Данбасе, пазней — школу рабочай моладзі ў Тарэзе, а ў 1982 годзе атрымаў адукацыю ў Данецкім абласным універсітэце рабселькораў. Увесь гэты час працаваў шахцёрам. Пасля службы ў Савецкай Арміі працягваў працу ў шахце, але ў 37 гадоў з-за прафесійнага захворвання быў пераведзены слесарам на абагачальную фабрыку «Данецкая». У 1990 годзе выйшаў на пенсію, а ўжо ў 1991-м вярнуўся ў Беларусь. Спачатку жыў у Паставах, а з 1992 года — у Баранавічах. Першы верш Іван Лагвіновіч напісаў яшчэ ў трэцім класе. Дэбютаваў у друку ў 1960 годзе ў газеце «Чырвоная змена». Падчас жыцця ва Украіне пісаў па-беларуску і па-руску, а пасля вяртання на радзіму — выключна на беларускай мове. Ён з’яўляецца аўтарам паэтычных кніг «Разлукі выраёвыя», «Піліпаўка», «Ляда юдолі», «Далёкае і блізкае», «Палыновыя кветкі». Напрыканцы жыцця рыхтаваў зборнік «Апошні забой», які быў выдадзены ўжо пасмяротна. Яго творы друкаваліся ў калектыўных зборніках і альманахах ва Украіне і Беларусі, а таксама ў літаратурных газетах і часопісах. Вершы Лагвіновіча ўвайшлі ў шэраг значных беларускіх анталогій і літаратурных выданняў, у тым ліку «Агледзіны», «Дзядзінец», «Святліца», «Краса і сіла». У 2003 годзе ён стаў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2008 годзе Іван Лагвіновіч быў узнагароджаны абласной літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка за кнігу «Палыновыя кветкі». Пахаваны ў Малькавічах — недалёка ад месца, дзе пачалося яго жыццё. Украіне Прабач, а дакладней,
даруй, Украіна:
я быў толькі госцем
удзячным тваім.
Не стаў і за трыццаць гадоў
родным сынам,-
мне Бог не дазволіў
душу раздваіць. Шаўчэнка, Руданскі,
Васыль Сыманенка -
сыны плоць ад плоці
і кроў ад крыві -
цябе называлі наўздых
«наша нэнька».
Я права такога
не меў, дрыгавіч. Плыве да вытокаў Дняпра
мая лодка,
сваё ўсё з сабой
на Радзіму бяру.
Была ты гасціннаю,
добраю цёткай:
сястра табе -
маці мая Беларусь!